«Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў…» – такую красамоўную назву …

«Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў…» – такую красамоўную назву яна дала сваёй знакамітай кнізе-дзённіку.

Саламея Русецкая – першая вядомая жанчына-лекарка Усходняй Еўропы, якая лекавала самых уплывовых людзей свайго часу, папрацаваўшы пры дварах вялікага гетмана літоўскага, крымскага хана, асманскага султана і расейскай імператрыцы. Пры гэтым Русецкая актыўна распаўсюджвала вучэнне пра гігіену і фізічнае выхаванне. У сваіх мемуарах яна распавяла не толькі пра шматлікія падарожжы і прыгоды, але і занатавала метады лекавання хвароб і апісала побыт і норавы многіх народаў.

Беларускі культурны код: Створана жанчынамі – праект на лацінцы пра выдатных жанчын беларускай гісторыі.

Замаўляй на byprosvet.org, каб падтрымаць распаўсюд незалежных навін у Беларусі!
_____________________

«Recha, na sviet padadzienaje, zaniatkaŭ padarožža i žyccia majho avanturaŭ…» – takuju krasamoŭnuju nazvu jana dala svajoj znakamitaj knizie-dzionniku.

Salamieja Rusieckaja – pieršaja viadomaja žančyna-liekarka Uschodniaj Jeŭropy, jakaja liekavala samych uplyvovych liudziej svajho času, papracavaŭšy pry dvarach vialikaha hietmana litoŭskaha, krymskaha chana, asmanskaha sultana i rasiejskaj impieratrycy. Pry hetym Rusieckaja aktyŭna raspaŭsiudžvala vučennie pra hihijenu i fizičnaje vychavannie. U svaich miemuarach jana raspaviala nie toĺki pra šmatlikija padarožžy i pryhody, alie i zanatavala mietady liekavannia chvarob i apisala pobyt i noravy mnohich narodaŭ.

Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami – prajekt na lacincy pra vydatnych žančyn bielaruskaj historyi.

Zamaŭliaj na byprosvet.org, kab padtrymać raspaŭsiud niezaliežnych navin u Bielarusi!