У гэтую нядзелю Паспалітым Рушэннем было арганізавана сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Харугваў Па…

У гэтую нядзелю Паспалітым Рушэннем было арганізавана сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Харугваў Паспалітага Рушэння, Ветэранскай Асацыяцыі, BELPOL, атрада “Атам”  і іншых фарміраванняў

Добра ўсведамляючы той факт, што толькі разам і толькі сумеснымі намаганнямі з усімі мы можам прыйсці да вызвалення Беларусі і вяртання ў краіну сапраўднага закона і правапарадка, удзельнікі паседжання прыйшлі адзінагалосна да высновы аб тым, што трэба актыўней працаваць разам над падрыхтоўкай беларусаў да вызвалення.

Першым крокам на гэтым шляху будзе стварэнне кардынацыйнага органа, першым дзеяннем якога будзе ўніфікацыя праграм вайскавой падрыхтоўкі для беларусаў, фарміраванне структуры і праграм падрыхтоўкі малодшага камандзірскага звяна.

Чым больш мы разам робім крокаў наперад, тым бліжэй мы да нашай агульнай мэты.