Якую спадчыну мы атрымалі і якую пакінем дзецям? Апошнія трэнды беларускай палітыкі паводле экспертаў: мілітарызацыя краіны, пераход да камуністычнай дыктатуры, палярызацыя грамадства і новае «прыгоннае права».
Сталі вядомыя акалічнасці забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. У Швейцарыі завяршыўся суд над былым беларускім спецназаўцам Ю. Гараўскім, саўдзельнікам палітычных забойстваў у Беларусі ў 1999 г.