26 кастрычніка 1959 г. у Менску нарадзілася
Зоя Белахвосцік, акторка. На чацвертым курсе тэатральна-мастацкага інстытута атрымала ролю Паўлінкі, якую грала да 2000 г. Агулам у Купалаўскім тэатры выканала звыш 50 роляў. На знак пратэсту супраць дзяржаўнай палітыкі звольнілася ў жніўні 2020 г. Цяпер за мяжою, грае ў тэатральнай групе «Купалаўцы».
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень 2023”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch