28 кастрычніка 1884 г. у Менску нарадзіўся Фларыян Ждановіч, актор і рэжысёр. У 1913 г. упершыню паставіў «Паўлінку»*. Яго намаганнямі ў 1920 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы).
*Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі, прысвечаныя гэтай падзеі і самому дзеячу. Адзін з іх перадалі Музею тэатральнай і музычнай культуры.