14 снежня 1957 г. у «ЛіМе» выйшаў артыкул «Шанаваць родную мову»*. Гэта першы публічны выступ супраць русіфікацыі ў паваеннай Беларусі. Напісаў яго Барыс Сачанка, тады студэнт БДУ.
*«…Калі не надаецца сур’ёзная ўвага вывучэнню беларускай мовы на аддзяленні журналістыкі, дык, можа, гэта робіцца хоць на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры […]? Не».