У 2021 г. сябры страйкаму «Беларуськалія» абвясцілі 19 студзеня Днём салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі. Тым днём Вярхоўны суд разглядаў касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў: яны не пагадзіліся з пастановай Менскага абласнога суду аб прызнанні страйку незаконным. Шахцёры заклікалі падтрымаць іхную пазіцыю ўсіх, каму яна блізкая.