14 студзеня 1893 г. у Вільні нарадзілася паэтка Канстанцыя Буйло. У 1914 г. выйшаў першы яе зборнік «Курганная кветка», вокладку аздобіў Язэп Драздовіч. Верш «Люблю…» стаўся вядомай песняй*. У «Гісторыі беларускае літаратуры» Максім Гарэцкі назваў творцу «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай у нашай паэзіі».