29 студзеня 1884 г. у Шаўлях нарадзіўся грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, мовазнаўца Антон Луцкевіч. Ініцыяваў абвяшчэнне незалежнасці БНР*. Сябра рэдакцыі «Нашай нівы». Саветы арыштавалі яго ў 1939 г. у Вільні, этапавалі ў Менск і пакаралі высылкай.
*Да 100-годдзя БНР у парку імя Янкі Купалы паставілі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў.