28 студзеня 1588 г. Жыгімонт ІІІ Ваза зацвердзіў трэцюю рэдакцыю Статуту ВКЛ. Выдаваў і рэдагаваў яго Леў Сапега. Выдатны помнік еўрапейскай юрыдычнай думкі, асноўная крыніца права на беларускіх тэрыторыях да 1840 г. Складаўся з 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Перакладзены на польскую, расейскую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.