13 лютага 1705 г. у Чартарыйску нарадзілася першая ў ВКЛ жанчына-драматург Францішка Уршуля Радзіві…

13 лютага 1705 г. у Чартарыйску нарадзілася першая ў ВКЛ жанчына-драматург Францішка Уршуля Радзівіл. Пераехала ў Нясвіж па шлюбе з Міхаілам Казімірам Радзівілам. Досыць хутка зрабіла горад асяродкам культурніцкага жыцця. Ініцыявала аднаўленне друкарні і ўпарадкаванне княскай бібліятэкі. Першую яе камедыю «Дасціпнае каханне» паказалі ў 1746 г. у Альбе, што каля Нясвіжу.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch