У Ровенскай вобласьці паказалі, як выглядае мяжа зь Беларусьсю і як яе працягнуць умацоўваць. ФОТАКі…

У Ровенскай вобласьці паказалі, як выглядае мяжа зь Беларусьсю і як яе працягнуць умацоўваць. ФОТА

Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Коваль заявіў, што ўрад выдзеліў 900 мільёнаў грыўняў (прыблізна 24 мільёны даляраў у эквіваленце. — РС) на працяг умацоўваньня мяжы зь Беларусьсю ў гэтым рэгіёне. Даўжыня ўкраінска-беларускай мяжы ў Ровенскай вобласьці — 229 км.

У канцы лютага 2023 году Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства аб абароне дзяржаўнай мяжы, якія прадугледжваюць павелічэньне да 2 кілямэтраў плошчы памежных палос на межах зь Беларусьсю і Расеяй, а таксама ўзаконьваюць тыя дадатковыя фартыфікацыйныя збудаваньні, якія ўжо існуюць.

https://smarturl.click/e5y3q