7 красавіка 1559 г. права на самакіраванне і дазвол праводзіць кірмашы атрымала мястэчка Крэва*. Да канца XVIII ст. валодала сімваламі незалежнасці: гербам «Ляліва» і гарадской пячаткай. Калі землі ВКЛ і РП апынуліся ў складзе Расейскай імперыі, як і шматлікія населеныя пункты, Крэва пазбавілі статусу і правоў.
*Тут месціцца адзін з найстарэйшых каменных замкаў Беларусі. Гэты замак быў сведкам забойства князя Кейстута і падпісання Крэўскай уніі.