7 красавіка 1559 г. права на самакіраванне і дазвол праводзіць кірмашы атрымала мястэчка Крэва*. Да…

7 красавіка 1559 г. права на самакіраванне і дазвол праводзіць кірмашы атрымала мястэчка Крэва*. Да канца XVIII ст. валодала сімваламі незалежнасці: гербам «Ляліва» і гарадской пячаткай. Калі землі ВКЛ і РП апынуліся ў складзе Расейскай імперыі, як і шматлікія населеныя пункты, Крэва пазбавілі статусу і правоў.

*Тут месціцца адзін з найстарэйшых каменных замкаў Беларусі. Гэты замак быў сведкам забойства князя Кейстута і падпісання Крэўскай уніі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch