8 красавіка 1956 г. у Менску зноў адкрылі Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача*. Галоўнай рэжысёркаю і натхняльніцай стала Любоў Мазалеўская. На сцэне тэатру паказалі звыш 300 спектакляў. Будынак, у якім цяпер ён месціцца, лічаць помнікам савецкай архітэктуры, узведзеным у 1936–1937 гг.
*Рэжысёр Мікалай Кавязін стварыў тэатр у Менску яшчэ ў 1931 г., але з пачаткам Другой сусветнай вайны той закрыўся.