Ноччу з 11 на 12 красавіка 1995 г. узброеныя людзі пабілі і вывелі з будынку Вярхоўнага Савету Беларусі 19 дэпутатаў фракцыі БНФ, якія абвясцілі галадоўку на знак пратэсту супраць рэферэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам. Напад на дэпутатаў можна кваліфікаваць як захоп улады гвалтоўным чынам*.
*Васіль Быкаў так пракаментаваў падзеі: «Ужо пэўна, што на Беларусі не будзе парламенту, не будзе дэмакратычных выбараў, знікнуць рэшткі вольнай прэсы. Краінай кіруе прэзідэнцкая хунта».