10 красавіка 1998 г. у Беларусі зарэгістравалі найстарэйшую прыродаахоўную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны»*. Пачатковай мэтай было залагоджваць праблемы арніталогіі, але з цягам часу арганізацыя сталася аб’яднаннем людзей для развязання глабальных экалагічных праблемаў.
*Ліквідаваная ў 2021 г. за падтрыманне пратэсту супраць дзеянняў уладаў, «дэструктыўныя фота» і ўжыванне лозунга «Птушкі з народам!».