6 траўня 1904 г. у вёсцы Нізок нарадзіўся паэт, публіцыст і асветнік Паўлюк Трус. Вучыўся ў вясковай школцы, дзе спяваў у хоры і маляваў. «Песняры» выконвалі песню «Падаюць сняжынкі» на ўрывак з яго паэмы «Дзясяты падмурак».
…І цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць, Сцелецца на скронях перад раннім сном. Хочацца навеяць казкі-таямніцы Гукамі мелодый, радасцю без слоў…