26 траўня 1926 г. з’явілася літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша»*. Заснавалі яго майстры беларускага слова – Адам Бабарэка, Пятро Глебка, Уладзімір Дубоўка ды іншыя творцы. Старшынём стаўся Кузьма Чорны. «Узвышша» існавала 5 гадоў.
*Назва звязаная з вершам Уладзіміра Дубоўкі «Не дзівіся»: «Прыспусціся ў даліну з узвышша, каб узняцца ізноў, і – вышэй!»