12 чэрвеня 1895 г. у Кур’янаўшчыне нарадзіўся Леапольд Родзевіч,пісьменнік, выдавец і грамадска-палітычны дзеяч. Вершы і апавяданні паводле народных паданняў друкаваў у газетах «Наша ніва» і «Беларус», але часцей пісаў драматычныя творы*. Рэпрэсаваны ў 1930-я.
*П’есу «Збянтэжаны Саўка» і цяпер з поспехам выконваюць тэатральныя калектывы Беларусі.