БЕЛАРУСЫ “АДПРАЦАВАЛІ” ТАНК І БМП БЕЛАРУСКІМІ ДРОНАМІ
Амаль паўгады мы не вялі публічнай камунікацыі, бо займаліся непублічнымі праектамі. Нарэшце маем нагоду падзяліцца прагрэсам у адным з іх.
Prague Support Team у супрацоўніцтве з беларускімі пілотамі і камандай беларускіх ды ўкраінскіх інжэнераў арганізавалі вытворчасць ударных FPV-дронаў пад маркаю FlightCore Dynamics. Першая партыя прайшла франтавыя выпрабаванні ў лютым-сакавіку ў трох падраздзяленнях ЗСУ:
РУБПАК «Небесна Кара» 54 ОМБР
Падраздзяленне «Сліпа Лють» УДА
1 OДШР/РУПБАК «Перун» 79 OДШБр
Франтавыя выпрабаванні падцвердзілі эфектыўную працу вырабаў ў самых складаных умовах супрацьдзеяння варожых РЭБ. Ніжэй вы можаце пабачыць нядаўнія паспяховыя рэалізацыі нашых пілотаў. На максімальнай дыстанцыі ў рэжыме вольнага палявання на далёкіх дыстанцыях беларускія «крылатыя гусары» адпрацавалі па БМП і ТАНКУ
Агулам ужо было пастаўлена 25 «птушак», большая частка з якіх была прафінансавана ўласнымі сродкамі каманды PST. Частку дронаў праплаціла мэрыя чэскага горада Ржычаны.
І гэта толькі пачатак!
Вы можаце падтрымаць працу нашай каманды ў распрацоўцы і вырабу дронаў па рэквізітах на www.praguesupport.com
Распаўсюдзьце нашую інфармацыю, гэта таксама сур’ёзная дапамога!
І гэта толькі пачатак!
Вы можаце падтрымаць працу нашай каманды ў распрацоўцы і вырабу дронаў па рэквізітах на www.praguesupport.com