Інтрыга Што народныя абранцы ў КР будуць рабіць далей? Наколькі я ўразумеў, зараз павінны абраць кір…

Інтрыга

Што народныя абранцы ў КР будуць рабіць далей?

Наколькі я ўразумеў, зараз павінны абраць кіраўніцтва КР і сьпікера. А вы думалі, што ўжо усе? Не. І тут можа пачацца самае цікавае.

Спікер і віцэ-сьпікер гэта статусныя персоны (арыстакратыя арыстакратыі), міжнародныя паездкі, сувязі з партнерамі, фарміраваньне павесткі.

З таго, што я ўразумеў (хіба па рэгламеньце) для гэтага трэба простая большасьць галасоў 50%+1.

У КР выбрана 80 чалавек, то бок трэба 41 голас. Большасьці ў нікога няма. Блоку Латушкі, які атрымаў 28 мандатаў, патрэбна яшчэ 13 галасоў.

З кім жа будзе гэтая кааліцыя, улічваючы даволі напружанныя міжасабовыя адносіны паміж пэўнымі гульцамі?

Моцная канкурэнцыя і крыўды былі па лініі Латушка vs Ягораў/Пракоп’еў/Кныровіч і Латушка vs Еўрапейскі выбар (фармальна блок ОСТ). Калі і будзе “кааліцыя” між ймі, яна будзе нестабільнай і адмоўнай.

Мне падаецца, што простым для блоку Паўла Латушкі будзе стварыць кааліцыю з “малымі структурамі”: Наша справа, ці Моладзевы Блок і Воля, але пытаньне стабільнасьці будзе заставацца.

А вось уявім, што большасьці стварыць не ўдалося, будуць новыя выбары?

А на перадзе яшчэ:

1. Новы рэгламент і перабудова ўнутранных зносін у КР;
2. Справаздача і аудыт;
3. Выбудаваньня механізму ўзаемаадносін (падзел паўнамоцтваў) з АПК і ОСТ, бо без гэтага сэнсу існаваньня КР няма;
4. Прыняцьце стратэгіі дзейнасьці КР;

Тут мы маем два крытычных падыходы:
– КР як выключна дарадчы ворган пры ОСТ і АПК (тое самае, што нічога);

– КР як сістэматворчы ворган, то бок фарміруе АПК (як мінімум) – прастора для дзеяньня групы Латушкі (калі ен не пагодзіцца з другаснай рольлю спікера, а захоча ў кіраўнікі АПК). Гэта прывядзе да моцнага супраціву з боку крыла ОСТ і некаторых прадстаўнікоў АПК.

І тут, увага, інтрыга. Ціханоўская так ці інакш мусіць прызнаць, ці аспрэчыць “легітымнасть” КР, як абранага “народам” інстытуту.

І вось, што рабіць Офісу? Адмаўчацца не атрымаецца. Аспрэчыць, азначае ўзмоцніць канфлікт і разлом. Прызнаць – даць магчымасьць уплываць на структуру і дзейнасьць АПК.

Хутчэй за ўсе, будзе дасягнута кулуарная дамоўленасьць, каб захаваць status quo. То бок па факту, нічога не мяняць. Для спакойнага існаваньня ОСТ-КР-АПК гэта найлепшы варыянт. Пытаньне, ці пагодзяцца простыя дэпутаты з такім палажэньнем.

Пачнецца унутранная спрэчка, абвінавачваньні, выхады. Усе як заўседы. Дарэчы, сам блок Латушкі не вельмі стабільны, улічваючы палітычную біяграфію “Руху за Свабоду”.

Такім чынам, будзем мець месяцы два ператасовак, а потым усе забудуцца пра КР. Дарэчы ОФІСУ і АПК важна каб, да жніўня 2024 (Канферэнцыі Ціханоўскай) Рада падвісла.