Монаспектакль паводле рамана Святланы Алексіевіч “Час Second-hand”У выкананні Алены Дудзіч гісторыя …

Монаспектакль паводле рамана Святланы Алексіевіч “Час Second-hand”

У выкананні Алены Дудзіч гісторыя забароненага кахання атрымала назву “Пра Рамэа і Джульету… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз”, таму што спектакль распавядае пра каханне падчас узброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху, калі азербайджанец Абульфаз не можа жыць у законным шлюбе са сваім “ворагам”, армянкай Маргарытай, каханнем яго жыцця і маці яго ненароджанага пакуль дзіцяці.

Рэжысура, сцэнаграфія, музычнае афармленне, выканаўца галоўнай ролі — Алена Дудзіч.

Спектакль будзе паказаны на дабрачыннай аснове для дапамогі рэпрэсаваным беларусам і беларускам, якія ваююць за Украіну. Данаты вітаюцца.

2 чэрвеня, 20:00
Vilnius, Naujoji Riovoniu, 10 (Замак)

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну