Сойм Летувы зрабіў крок да адмены забароны на ядзерную зброю
Сойм Летувы ў першым чытаньні падтрымаў (99 — «за», 13 — «супраць», 5 устрымаліся) выключэньне з Канстытуцыі 137-га артыкулу, які забараняе разьмяшчэньне ў краіне ядзернай зброі і замежных вайсковых базаў.

Прыхільнікі зьменаў лічаць, што гэта знішчыць абмежаваньні для калектыўнай абароны і ўмацуе ядзернае стрымліваньне NATO. Галасы супраць, што Летуве дастаткова існага «ядзернага парасону» саюзьнікаў.
Каб зьмены набылі моц, дэпутатам трэба яшчэ двойчы давядзецца прагаласаваць «за» кваліфікаванай большасьцю — у кастрычніку 2026 году і студзені 2027 году.