Лаўроў назваў заявы Захаду пра Расею і інцыдэнт у Ляйпцыгу «пачаткам сапраўднай вайны»Кіраўнік МЗС Р…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Лаўроў назваў заявы Захаду пра Расею і інцыдэнт у Ляйпцыгу «пачаткам сапраўднай вайны»

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што абвінавачаньні заходніх краінаў у датычнасьці Расеі да інцыдэнту з дронам у Ляйпцыгу — гэта, па яго словах, «пачатак сапраўднай вайны».

Лаўроў таксама зьвязаў гэта з закрыцьцём расейскіх дыпляматычных структураў у Нямеччыне і заявіў, што Масква зробіць адпаведныя высновы з заяваў нямецкага кіраўніцтва пра ўзмацненьне арміі.

Пры гэтым расейскі міністар правёў паралель з пэрыядам перад Другой сусьветнай вайной, заявіўшы, што Нямеччына нібыта таксама закрывала дыпляматычныя прадстаўніцтвы перад пачаткам вайны.