Пагадненне з амерыканскай кампаніяй Anduril прадугледжвае не толькі зборку ракет, але і іх поўную вытворчасць, абслугоўванне і паступовую лакалізацыю на польскіх прадпрыемствах.
Галоўная асаблівасць Barracuda — спалучэнне вялікай далёкасці дзеяння, сучасных тэхналогій і магчымасці хуткай масавай вытворчасці. Версія Barracuda 500 можа паражаць цэлі на адлегласці да 925 кіламетраў і несці баявую частку вагой каля 50 кілаграмаў.
Яшчэ адна асаблівасць гэтых ракет: здольнасць дзейнічаць аўтаномна і працаваць у складзе «рою», абменьваючыся паміж сабой дадзенымі і самастойна размяркоўваючы цэлі падчас атакі.
Да гэтага адзінай зброяй такога класа ў польскім войску былі амерыканскія ракеты AGM-158B JASSM-ER, пастаўкі якіх залежалі ад ЗША.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што краіна сёння «лепш за ўсіх падрыхтаваная да ваеннага супрацоўніцтва як з амерыканскімі партнёрамі, так і з іншымі партнёрамі па НАТА».