Украіна рыхтуецца атрымаць балістычную ракету з далёкасцю да 900 км, здольную дасягнуць Масквы

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Украінская балістыка: куды яна можа даляцець і ці здольная расейская супрацьпаветраная абарона яе зьбіць: https://smarturl.click/1QQ2o

Украіна рыхтуецца атрымаць уласную балістычную ракету, якая зможа дастаць ня толькі да Крыму, але і да Масквы.

Паводле ацэнак экспэртаў, новая ракета FP-9 будзе мець далёкасьць да 850–900 кілямэтраў і баявую частку вагой каля 800 кіляграмаў. У Кіеве ўжо кажуць, што да стварэньня сваёй балістыкі засталося зусім няшмат.