ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі Armory Alliance і супрацоўніка за спробы паставак зброі Ірану

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

ЗША абвясьцілі пра санкцыі супраць зарэгістраванай у Беларусі кампаніі і яе супрацоўніка за спробы закупіць зброю для Ірануhttps://smarturl.click/q1njv

Гаворка пра ТАА Armory Alliance, зарэгістраванага ў Менску ў 2021 годзе. У якасьці асноўнага віду дзейнасьці заяўлены «аптовы гандаль іншымі машынамі ды абсталяваньнем».

«Armory Alliance — гэта арганізацыя, разьмешчаная ў Беларусі, якая выступала пасярэднікам паміж кітайскімі кампаніямі і Іранам і садзейнічала набыцьцю сотняў партатыўных зэнітна-ракетных комплексаў і іх дастаўцы з Кітая ў Іран», — гаворыцца ў паведамленьні.