Беларусь не падтрымала рэзалюцыю ААН аб узмацненьні супрацы па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай…

Беларусь не падтрымала рэзалюцыю ААН аб узмацненьні супрацы па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі

Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Узмацненьне міжнароднай супрацы і каардынацыі намаганьняў па вывучэньні, зьмякчэньні і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы».

Як паведаміла агенцтва «Укрінформ», рэзалюцыю падтрымалі 97 краін, супарць як прагаласавалі 8 і 39 утрымаліся.

Сярод краін, якія прагаласавалі супраць – Расея, Беларусь, Паўночная Карэя, Нікарагуа, Нігер і ЗША.

У дакумэнце прызнаюцца працяглыя сур’ёзныя наступствы аварыі, патрэбы пацярпелых грамадзян і населеных пунктаў, а таксама адзначаецца важная роля ААН, у тым ліку Праграмы разьвіцьця ў аднаўленьні пацярпелых тэрыторый.

У рэзалюцыі выказалі сурё’зную заклапочанасьць праз пашкоджаньне дронам 14 лютага 2025 году новага ўкрыцьця над аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС, што стварыла пагрозу ягонай бясьпецы, а таксама заявілі аб неабходнасьці міжнароднай падтрымкі ў аднаўленьні аб’екту.

Фота ілюстрацыйнае