За чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі
Актыўнасць мігрантаў рэзка вагалася ў другой палове месяца: за першы тыдзень зафіксавана 129 спроб, за другі — 132, за трэці — 32, за чацвёрты — 107.
На трэці тыдзень (17 лістапада) прыпала адкрыццё Варшавай памежных пераходаў Баброўнікі і Кузніца Беластоцкая (з беларускага боку Бераставіца і Брузгі).
З пачатку года Памежная ахова Польшчы зарэгістравала 28.835 спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны з Беларусі.