Лукашэнка распачаў перамовы з султанам Амана на чацвёрты дзень знаходжання ў гэтай краіне
Перамовы з султанам Амана Хайсамам бін Тарыкам аль Саідам праходзяць у доме кіраўніка гэтай краіны на Аравійскім паўвостраве, вынікае з інфармацыі неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы беларускага госця.
Бакі “абмяркуюць рэалізацыю ўжо дасягнутых дамоўленасцей, дарожную карту кастрычніка 2025 года і новыя сумесныя праекты ў прамысловасці, лагістыцы, інвестыцыях і высокіх тэхналогіях”.
Мяркуючы з апублікаванай фатаграфіі, як мінімум на пратакольнай частцы сустрэчы прысутнічалі сыны Лукашэнкі — Віктар і Мікалай.
Лукашэнка прыбыў у Аман увечары 28 лістапада. З тае пары пра яго знаходжанне ў краіне нічога не паведамлялася.