Уварванне расійскага БПЛА з тэрыторыі Беларусі расследуецца ў Літве ў кантэксце ваенных злачынстваў …

Уварванне расійскага БПЛА з тэрыторыі Беларусі расследуецца ў Літве ў кантэксце ваенных злачынстваў ва Украіне

Інцыдэнт разглядаецца як “асобны эпізод дасудовага расследавання ваенных злачынстваў ва Украіне”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Генпракуратуры краіны.

“Расследаванне праводзіць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы. Больш падрабязная інфармацыя не можа быць прадстаўлена, каб не перашкодзіць расследаванню”, — гаворыцца ў рэлізе.


Раніцай 28 ліпеня паліцыя краіны папярэдзіла грамадзян аб уварванні з тэрыторыі Беларусі беспілотнага лятальнага апарата неўстаноўленага тыпу. 1 жніўня МЗС Літвы ўручыла ноту прадстаўніку беларускай амбасады, у якой выказала рашучы пратэст.

Гэта не першы такі выпадак. 10 ліпеня ў Літву з Беларусі заляцеў расійскі дрон.

Падрабязнасці| Без VPN
Вільнюс. Архіўнае фота: “Позірк”