Беларускія ССА вучацца адначасова ў канфліктуючых Індыі і Пакістана, плануюць — у М’янмы
У 2024 годзе ССА правялі на беларускай тэрыторыі сумесную трэніроўку з кітайскімі вайскоўцамі, гаворыцца ў сюжэце.
Сілы спецыяльных аперацый — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл, створаны ў 2007 годзе. Асноўнымі задачамі лічацца контрдыверсійная дзейнасць, разведка, барацьба з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. ССА актыўна выкарыстоўваліся пры падаўленні масавых пратэстаў у 2020 годзе. Ад іх дзеянняў у Брэсце загінуў Генадзь Шутаў.
Падрабязнасці| Без VPN
Закамуфляваная вайсковая тэхніка ССА каля беларуска-украінскай мяжы. Крыніца: “Беларусь 1” / скрыншот “Позірку”
“У гэтым годзе мы пачалі ўзаемадзейнічаць ужо з Ісламскай Рэспублікай Пакістан. Гэта Рэспубліка Індыя. Зараз мы, дзякуючы візіту міністра абароны ў Рэспубліку М’янма, ужо пачынаем прапрацоўваць пытанні сумеснай падрыхтоўкі нашых вайскоўцаў”, — заявіў на тэлеканале “Беларусь 1” прадстаўнік Сіл спецаперацый Аляксей Скабей.