Швейцарыя далучылася да апошніх пакетаў санкцый ЕС супраць Беларусі і РФЗахады ўключаюць, у прыватна…

Швейцарыя далучылася да апошніх пакетаў санкцый ЕС супраць Беларусі і РФ

Захады ўключаюць, у прыватнасці, пастрожанне экспартных абмежаванняў і забарону на імпарт неапрацаванага беларускага алюмінію.

Гаворка пра 16-ы санкцыйны пакет Еўрапейскага саюза супраць Беларусі і Расіі. Абмежавальныя меры скіраваныя на “далейшае ўзгадненне санкцый” супраць Беларусі з дзейнымі абмежавальнымі мерамі ў дачыненні да Расіі, у тым ліку для прадухілення іх абыходу.

Швейцарыя не з’яўляецца членам Еўрасаюза, але ўваходзіць у Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю і шчыльна звязаная з ЕС у палітычным і эканамічным плане.

Падрабязнасці
Eberhard Grossgasteiger / unsplash.com