У ААН абавязалі Беларусь перагледзець заканадаўства ў галіне правоў чалавека
20 сакавіка 2025 года Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ) прызнаў, што Беларусь парушае правы сваіх грамадзян на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў, паведамляе праваабарончы сайт “Гомельская Вясна”.
Камітэт устанавіў, што забароны на правядзенне мірных сходаў ва ўсіх выпадках, пра якія паведамілі 17 беларусаў, якія падалі скаргу ў КПЧ, не былі неабходнымі і суразмернымі і такім чынам парушылі правы заяўнікаў.
Рашэнне, прынятае ў Жэневе, абавязвае Рэспубліку Беларусь кампенсаваць 17 грамадзянам штрафы і судовыя выдаткі, панесеныя ў сувязі з незаконным абмежаваннем іх правоў, і прывесці нацыянальнае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.
Падрабязнасці | Без VPN
Вікіпедыя