Даем нашыя тлумачэньні. Мы – Паспалітае рушэньне – самастойная, незалежная, самафінансаваная структура якая кіруецца выключна інтарэсамі Беларусі. Мы адстойваем палітычны ды эканамічны сувэрынітэт Беларусі, грамадзянскія правы і свабоды кожнага беларуса, роўнасьць усіх грамадзян перад законам Рэспублікі Беларусь без выключэньняў.
Мы дакладна ўсьведамляем стратэгічнае значэньне Рэспублікі Беларусь, як суверэннай дзяржавы, на Еўразійскім кантыненьце і ролю краіны ў сістэме міжнароднай бясьпекі. Гістарычна мы заўжды былі цывілізацыйным мастом паміж еўрапейскай ды азіяцкай цывілізацыямі. Мы здольныя спалучаць у сабе лепшыя якасьці як аднога так і другога. Цывілізацыйны мост не мусіць стаць чыімсьці плацсдармам.
“Паспалітае рушэньне” паважае культуру, гісторыю, каштоўнасьці і звычаі ўсіх народаў, калі яны прызнаюць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. Прытрымліваючыся думкі, што захаваньне нашай агульнай беларускай ідэнтычнасьці, самабытнасьці – ключавы складнік дзяржаўнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь.