“Паспалітае рушэньне”пакідае за сабой права самастойнага выбару шляхоў і мэтадаў аднаўленьня канстыт…

“Паспалітае рушэньне”пакідае за сабой права самастойнага выбару шляхоў і мэтадаў аднаўленьня канстытуцыйнага ладу ў Беларусі. Але лічым, што дасягненьне высакароднай мэты магчымае ў першую чаргу шляхам міру, рацыянальнага кампрамісу і дыпламатыі. 
Мы спадзяемся, што кожны салдаты і афіцэры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама афіцэры і супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бясьпекі і Міністэрства надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь памятаюць дзень прыняцьця прысягі, шануюць клятву, дадзеную беларускаму народу, застаюцца адданымі справе абароны суверэнітэту краіны ад замаху і пагроз любога ўзроўню і з любога напрамку.
“Паспалітае рушэньне”, Сяргей Бульба запрашаем спадара Аляксандра Вольфавіча да адкрытай дыскусіі на ўзгодненай мэдыя-платформе ў тэлевізійным фармаце для адкрытага абмену думкамі пра будучыню Беларусі. Мы ўсе грамадзяне адной краіны. У нас няма іншай Радзімы