Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Лукашэнка зрабіў некалькі крокаў і заяваў. Магчымы невялічкі паварот-дээскалацыя у адносінах з Захад…

*

Лукашэнка зрабіў некалькі крокаў і заяваў. Магчымы невялічкі паварот-дээскалацыя у адносінах з Захадам.

Лукашэнка заявіў пра магчымасьць вызваленьня хворых прадстаўнікоў апазіцыі зь вязьніцаў. Калі ён гэта зробіць, не выключаю, што Захад таксама (можа) зьмяніць свой падыход да рэжыму Лукашэнкі.
Канешне, гэты разварот не будзе маштабным, як пасьля 2014 году, зараз Лукашэнка ні ў той сітуацыі, перш за ўсё з прычыны дамінацыі Масквы, але любыя дыпламатычныя гульні на перспектыву могуць мецььпэўную карысьць для выжываньня рэжыму.

Па гэтай прычыне, думаю на пасаду кіраўніка МЗС быў прызначаны Рыжанкоў, які паспрабуе (не яўна), але аднавіць стратэгію Макея. І гандаль палітычнымі зьняволеннымі стане першай картай.

Не выключаю, што для аднаўленьня каналаў і скрытай палітыкі новай “продажы рэжыму” будуць выкарыстоўвацца стомленыя і расчараваныя выхадцы з сістэмы, асабліва з МЗС, якія перацшлі ў апазіцыю пасьля 2020 году. Камунікат будзе ясны, “даваце ратаваць краіну” і магчыма будзе шанс вярнуцца ў матрыцу.

У свой час Макей вельмі пасьпяхова выкарыстаў “незалежных аналітыкаў” і некаторых “апазіцыйных палітыкаў” на працягу 6 і нават болей, гадоў. Дарэчы ў перыяд, калі Макей узначальваў АП і круціў апазіцыяй, Н.Пяткевіч брала ў гэтым актыўны ўдзел. Зараз яна вярнулася з забыцьця. Не ведаю, але магчыма ў Беларусі створаць нейкі апазіцыйны сурагат пад 2025 год (пакуль мне падаецца такі сцэнар малаверагодны), але матэрыял есьць: Караткевіч, Канапацкая, Чэрачэнь выступяць палітычным фронтам падтрымкі для Лукашэнкі, будзе створана “грамадзянская рада”, ці нешта ў гэтым родзе пры АП.
Праз гэта, улады паспрабуюць легітымізавацца на колькі гэта магчыма.

Сыходзячы з таго, што апазіцыйныя структуры ў крызісе і распадаюцца (перш за ўсе ОСТ-АПК-КР), страцілі мабілізацыйны патэнцыял і інфармацыйную пераввгу, і не маюць яснага плана дзеяньня, стратэгія Лукашэнкі можа спрацаваць.

Паглядзім як далёка ён зможа пайсьці і, што дазволіць яму зрабіць Масква.