Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у Канферэнцыі Новая Беларусь
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». На адной пляцоўцы збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадзянскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар. Канферэнцыя – гэта магчымасць разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і знайсці шляхі іх вырашэння.
Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.
Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту [email protected]. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!