​​Рэформы (ці канфлікт) у палку Каліноўскага: пазіцыя новага камандзіра Выконваючым абавязкі камандз…

​​Рэформы (ці канфлікт) у палку Каліноўскага: пазіцыя новага камандзіра

Выконваючым абавязкі камандзіра палка Кастуся Каліноўскага стаў Павел Шурмей. Пра гэта стала вядома 19 ліпеня. Шурмею 48 гадоў, ён былы беларускі вясляр, браў удзел у Алімпійскіх гульнях. З першых дзён поўнамаштабнай вайны ва Украіне ваюе ў ПКК. У інтэрв’ю @dw_belarus Павел Шурмей расказаў, чаму, на яго погляд, наспеў канфлікт і што ён збіраецца змяніць у ПКК.

Чаму наспелі рэформы?

Рэформы былі патрэбныя даўно, яшчэ пасля таго, як загінулі нашыя баявыя камандзіры, спачатку Паша “Волат”, а пазней Ваня “Брэст”. Калі фармаваўся спачатку батальён, а потым полк імя Кастуся Каліноўскага, хлопцы, якія мелі баявы досвед і насамрэч былі нашымі лідарамі, паехалі ў зону баявых дзеянняў. Арцем Войніч і Мікалай Дземідзенка ўзялі на сябе адміністратыўна-тылавую працу і паціху сталі “шэрымі кардыналамі”.

Якімі будуць змяненні?

Першае – кіраўніцтва палка, каб была павага да ваяроў, камунікацыя, зваротная сувязь. Другое – зрабіць больш празрыстай справаздачнасць за фінансавую дапамогу, якую мы атрымлівалі і атрымліваем. Таксама рэкруцінг.

Што адбываецца з прэс-службай?

Амаль ўсе людзі, якія маюць дачыненне да прэс-службы палка, тыя, хто працуе ў ёй з самага пачатку вайны, хто падымаў усе нашыя сацыяльныя сеткі, тэлеграм-канал, YouTube, сайт, хто на фронце здымаў рэпартажы – усе на нашым баку. З другога боку – не зразумелыя мне людзі, якія прадстаўляюцца прэс-службай палка.

Як Шурмей ставіцца да стварэння “Каліноўцаў” і што чакае полк у бліжэйшы час – падрабязнасці ў нашым матэрыяле. Калі спасылка не працуе, паспрабуйце гэтую.