Латвійска-беларускую мяжу будуць ахоўваць паліцыянты з Эстоніі. Яны будуць дапамагаць змагацца з неў…

Латвійска-беларускую мяжу будуць ахоўваць паліцыянты з Эстоніі. Яны будуць дапамагаць змагацца з неўрэгуляванай міграцыяй.

За першыя тры тыдні ліпеня латвійскія памежнікі спынілі 730 спробаў нелегальнага пранікнення ў краіну.

Паведамляецца, што эстонскія паліцыянты адправяцца ў Каплава і Рабежніекі: апошнім часам там заўважаная адзначаецца найбольшая колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Эстонская каманда будзе працаваць там цягам двух тыдняў, пасля чаго іх зменіць наступная ратацыя.