МЗС Францыі заклікаў сваіх грамадзянаў пакінуць межы РБ. Да гэтага амбасада ЗША ў Маскве заклікала да таго ж сваіх грамадзянаў у РФ. Папярэднія падобныя заклікі агучваліся напярэдадні аб’яўленьня мабілілізацыі ў РФ увосень і пачатку ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым летась.
Распачаліся вайсковыя зборы, на іх выклікаюць нават тых, хто аніколі не служыў. Раней прадстаўнікі Міністэрства Абароны агучвалі лічбу ў 9000 чалавек, якіх плянуецца прыцягнуць да вайсковых збораў у гэтым годзе. Адначасова ў Вайсковай Акадэміі распачалася праверка баявой гатоўнасьці, раней падобная праверка праходзіла ў 72 АВЦ у Печах.
Быў закрыты пункт пропуску «Баброўнікі». Афіцыйныя асобы Польшчы не выключылі верагоднасьць закрыцьця й астатніх двух. Такім чынам нашыя суседзі працягваюць адмяжоўвацца ад Беларусі.
Створаная каміся па разгляду зваротаў грамадзянаў, якія зараз знаходзяцца за мяжой. Ейны склад і заявы ў смі, зробленыя прадстаўнікамі пракуратуры ня сьведчаць аб тым, што гэта замірэнчы крок зроблены насустрач апанэнтам улады.
Белая Русь аб’явіла аб плянах па ўтварэньні аднайменнай партыі. Улічваючы, што за некалькі тыдняў да гэтага былі прынятыя праўкі ў Законы «Аб палітычных партыях» і «Аб грамадскіх абʼяднаннях», то найбольш верагодная вэрсія, каб заняць вызваленае ад ліквідаваных партый месца.
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны прыбыў у Менск. Цалкам верагодна, што з мэтай прамацваньня глебы па выбудоўваньні стасункаў з Лукашэнкам у далейшай пэрспэктыве.
У Варшаве было аб’яўлена аб заснаваньні Паспалітага Рушэньня. Мэтамі арганізацыі былі аб“яўлены фізычнае й культурнае выхаваньне, навучаньне вайсковым дысцыплінам. Лукашысцкія й расейскія шавіністычныя тэлеграм-каналы ўжо нэрвова адрэагавалі на навіну.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ