Затрымалі жыхара Мастоўскага раёна, які спрабаваў уступіць у «Полк Каліноўскага»
28-гадовы жыхар Мастоўскага раёна ў студзені напісаў у чат-бот палка, што хоча прыняць удзел у баявых дзеяннях. У адказ ён атрымаў дакладныя інструкцыі. Пасля гэтага быў затрыманы.
Узбуджана крымінальная справа за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання. Хлопцу пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Па сцвярджэнні міліцыі, раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Хроніка палітычнага пераследу bit.ly/3YFEfqW
Паведаміць пра затрыманне
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
Звязацца з журналістамі «Вясны»