13 сакавіка 1881 года ўраджэнец Беларусі Ігнат Грынявіцкі забіў расійскага цара Аляксандра II
Ігнат Грынявіцкі паходзіў са шляхецкай сям’і, лічыў сябе літвінам. Падчас навучання ў Пецярбургу захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі. Ад 1879-га быў сябарам партыі «Народная воля», заснаваў яе беларускай філіі.
У 1880-м Ігнат Грынявіцкі пакінуў інстытут і перайшоў на нелегальнае становішча. Зрабіў сабе новыя дакументы — «ператварыўся» ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Тады ж пачаў рыхтавацца да забойства Аляксандра ІІ — сачыў за яго пераездамі, планаваў дэталі тэракту. 1 (13) сакавіка кінуў бомбу: ад выбуху загінуў і цар, і сам забойца. 25-гадовы Грынявіцкі ведаў, што ідзе на смерць, пра што напісаў у сваім запавеце, дадаўшы: «Раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…»
Забойтсва адносна ліберальнага цара, які адмяніў прыгоннае права, стала для Расеі пачаткам рэакцыі ды «закручвання гаек» на доўгія гады.
@RealnaiaBelarus