“На «Белсаце» з’явілася новая праграма. Менш фармальная, больш размоўная. І больш пра вайну. «Нацыян…

“На «Белсаце» з’явілася новая праграма. Менш фармальная, больш размоўная. І больш пра вайну. «Нацыянальная Бяспека».

Мой сувядоўца – вайсковец, сузаснавальнік «Белага Легіёну» Siarhej Bulba. Тэмы: зброя, выведка, сакрэтныя звесткі, схаваныя грошы, інсайды з арміі і міжнародная палітыка.

Заўтра, у аўторак, выйдзе другое выданне «Нацыянальнай Бяспекі». Абмяркуем партызанаў, рэйды паліцаяў у Горадні і Віцебску, суіцыд вайскоўца на мяжы ды магчымы вялікі выхад Кітаю на поле бою.

Абсалютным сюрпрызам для мяне стала папулярнасць першага выдання – мы амаль адразу трапілі ў трэнды беларускага Ютуба, разбавілі расейскі брэдагенератар, разам з Stsiapan Putsila данеслі трошкі важнай інфармацыі да беларусаў. Трэнды Ютуба – гэта праблема, і трэба далбіць іх, трэба рабіць наш уласны кантэнт.

За тыдзень «Нацыянальная Бяспека» выйшла на 6-е месца, набрала 200 тыс. праглядаў і масу каментароў. І людзі працягваюць цікавіцца! Што важна для мяне: размова па-беларуску на важныя тэмы можа прыцягнуць увагу.

Важнае: Асновай для графічнага афармлення «Нацыянальнай Бяспекі» стаў герб Паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, абноўлены вельмі таленавітай дызайнеркай і майстрыцай Darja Gorbovets. Яна намалявала новы, сучасны герб, патрэбны для барацьбы ЗА НАШУ І ВАШУ СВАБОДУ, у якасці пазнакі за тое, што мы тут у Варшаве ў 2015 годзе шукалі і знаходзілі кеўларавыя каскі для байцоў АТО. Таму Арханёл Міхаіл мае сваю асаблівую шапку 🙂

Фармат праграмы дазваляе паразмаўляць з гледачамі, таму запрашаю ў каменты. ” Яр Сьцешык