Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг. На дадзены момант мастачка ў свядомасці, але «прыкавана» да ложку. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.
У сувязі з гэтай сітуацыяй Ніка Сандрас звяртаецца па дапамогу. Яна знаходзіцца ў чужой краіне і на дадзены момант адзіная ў сям’і мела магчымасць зарабляць. Мастачка прапаноўвае набыць яе курс па маляванні, які яна робіць для ўсіх жадаючых ужо не адзін месяц, альбо зрабіць ахвяраванне на яе рахунак.
Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці ведаюць Ніку як шчырага і добрага чалавека, які не аднойчы дапамагаў нам. Напрыклад, праводзячы заняткі для дзяцей у школе ЦБС.
Менавіта таму мы заклікаем вас падтрымаць блогерку любым зручным вам спосабам. У пераводзе абавязкова пазначце, што гэта ахвяраванне (darowizna).
PAYPAL [email protected]
REVOLUT:
Revolut bank
BIC REVOLT21
IBAN LT38 3250 0408 0570 1559
Paysend:
5354 5670 1700 3376
Nika Sandros
BLIK +48606617856 Nika Sandros
Крыніца: Reform.by