Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 95 мігрантам з тэрыторыі Беларусі. Служба…

Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 95 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 5 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (днём раней — 10).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень былі спыненыя 22 спробы нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (43).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 68 замежнікаў (159). За садзейнічанне ў пераходзе мігрантаў праз мяжу польскімі памежнікамі затрыманыя трое грамадзян Украіны і адзін беларус.

З пачатку года зафіксавана 9.067 спробаў незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 6.619, Латвію — 1.648, Літву — 800), у тым ліку 1.515 — з пачатку красавіка.

Крыніца: @pozirkonline