Беларускай групе – быць! Я абяцаў падзяліцца яшчэ адной добрай навінай, дык вось і яна. На сённяшні …

Беларускай групе – быць!

Я абяцаў падзяліцца яшчэ адной добрай навінай, дык вось і яна. На сённяшні дзень мы знайшлі паразуменне з кіраўніцтвам «Другога інтэрнацыянальнага легіёна» і мне (і маёй камандзе) далі дазвол на фарміраванне структурнага падраздзялення «легіёна».

Сёння мы вырашаем шмат розных пытанняў: выконваем баявых задач, шукаем рэсурсы на тэхніку і амунмцыю і патрох рыхтуем новых байцоў. Але!

Але ўсё гэта будзе несур’езна, калі ў нас не будзе дастатковай колькасці розных спецыялістаў. Нам патрэбны людзі ў выведку, інжэнера, сувязісты, аператары дронаў і нават менеджары.

Таму я запрашаю рэкрутаў прыяднацца да нашай групы і такі стварыць талакой беларускае вайсковае падраздзяленне за якое не будзе сорамна.

Па ўсіх пытаннях пішыце мне ў асабістыя