#падзеі_тыдню • Дэлегацыя «беларускага» АМАПу наведала Чачэнскую Рэспубліку. Такім чынам заангажаван…

#падзеі_тыдню
• Дэлегацыя «беларускага» АМАПу наведала Чачэнскую Рэспубліку. Такім чынам заангажаваньне з сілавымі структурамі РФ распаўсюджваецца ўжо й на падраздзелы МУС.
• Украінскія ўлады зьвярталіся з запытам да краінаў НАТО аб наданьні лічбавых мапаў Беларусі, але ўлады гэтых краінаў адмовілі. Такія мапы, у прыватнасьці, дазваляюць самалётам і дронам лятаць на гранічна малай вышыні.
• Кіеў наведаў з візытам генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.
• Улады ў Беларусі плянуюць унесьці праўкі ў Лясны Кодэкс, как надаць магчымасьць лясьнікам выкарыстоўваць зброю, ужываць фізычную сілу й затрымліваць правапарушальнікаў. Варта нагадаць, што ня так даўно лясьнікі й супрацоўнікі МНС атрымалі ў штат стралецкую зброю.
• У Беларусі былі распачатыя аднаўленчыя працы на пляцоўках, дзе за савецкім часам месьцілася стратэгічная ядравая зброя.
• Двух беларусаў затрымалі ў Маскве й абвінавацілі ў падпале электравозу. Ім інкрымінуюць дывэрсію згодна з КК РФ.
• Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком ДНР Пушыліным Украіна адклікала свайго амбасадара зь Менску.
• Разьлікі АТРК «Іскандэр-М» сконьчылі навучаньне ў РФ па праграме выкарыстаньня ракетаў з ядравай БЧ.