Характэрна, што сёньняшняя атака бесьпілётнікаў па Маскве прыйшлася галоўным чынам на так званую “Рублёўку”, раён Падмаскоўя, дзе знаходзіцца жытло пуцінскай эліты: цэлыя пасёлкі фантастычна раскошных віллаў чыноўнікаў, топ-мэнэджараў дзяржаўных і алігархічных карпарацый. Рэзыдэнцыя Пуціна Ново-Огарёво, зрэшты, таксама там: ён, наколькі я разумею, даўно ўжо не працуе і пагатоў не жыве ў Крамлі, а большую частку свайго часу бавіць менавіта там альбо ў іншых сваіх палацах у розных частках краіны.
Гэта як аточаная плотам і аховай асобная плянэта на фоне небагатага навакольля, падзанядбаных суседніх вёсак і мястэчак з “простымі сьмяротнымі”. Мэта абраная ідэальна
Гэта як аточаная плотам і аховай асобная плянэта на фоне небагатага навакольля, падзанядбаных суседніх вёсак і мястэчак з “простымі сьмяротнымі”. Мэта абраная ідэальна